За 2010 – 2022 гады ў Гародні ўведзена ў эксплуатацыю больш за 2 мільёны метраў квадратнага жылля, гэта больш за 25 000 кватэр. У 2023 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 1033 кватэры.

У планах – пашырэнне і ўпарадкаванне мікрараёнаў Альшанка і Грандзічы. Пра тое, што чакае Гародню неўзабаве, тэлеканалу «Гродна Плюс» распавялі ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва Гарадзенскага гарвыканкаму.

Фолюш, Дзевятоўка, Вішнявец, Паўднёвы, Калбасіно, раёны вуліц Пралетарскага і Шчорса, Лідская, Магістральная – адны з сама буйных «спальных» зон пражывання. Іх будаўніцтва адбывалася і адбываецца непасрэдна з удзелам прадпрыемства. А Альшанка і Грандзічы – самыя маладыя мікрараёны. Менавіта УКБ стаяла ля вытокаў іх стварэння. Літаральна за некалькі гадоў на былых пустках выраслі цэлыя комплексы шматкватэрных жылых дамоў з інфраструктурай.