
У Дзятлаве 3 ліпеня прыдумалі адсвяткаваць 525-годдзе гораду. Не абышлося без савецкай ідэалогіі, як гэта практыкуецца апошнім часам. Былі піянеры і іншая атрыбутыка мінулага. Прыехалі ў райцэнтр і многія вядомыя нараджэнцы Дзятлаўшчыны. “Лепшыя людзі” раёну атрымлівалі пачэсныя дыпломы. Пра свята расказала газета “Перамога”.





