
Палітзняволенага журналіста і грамадскага дзеяча Паўла Мажэйку пачнуць судзіць 10 ліпеня.
Суд над Мажэйкам пачнецца 10 ліпеня а 14:15 у Гарадзенскім абласным судзе. Так сям’і Мажэйкі паведамілі ў канцылярыі суду. Працэс будзе весці Максім Філатаў, які раней судзіў Вітольда Ашурка і фігурантаў справы Мікалая Аўтуховіча.
Мажэйку інкрымінуюць артыкул 361 – 4, частка 2 – гэта спрыянне дзейнасці экстрэмісцкай арганізацыі. Гэты артыкул быў уключаны ў Крымінальны кодэкс толькі ў 2021 годзе. Па ім можа пагражаць зняволенне ажно да 7 гадоў. Больш падрабязнай інфармацыі няма.
Напомнім, што Павел Мажэйка быў затрыманы і арыштаваны 30 жніўня ў Гародні, калі вярнуўся туды з Беластоку. Ужо 10 месяцаў ён знаходзіцца за кратамі ў СІЗА гарадзенскай турмы. Доўгі час было невядома за што, яго адвакат знаходзіўся пад жорсткай падпіскай аб неразгалошванні, а паотым быў увогуле пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі.
Падтрымайце Паўла лістамі і паштоўкамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Паўлу Іванавічу Мажэйку
