
У Астраўцы “День независимости” мясцовыя чыноўнікі вырашылі замацаваць расейскім казачьим шоу песні і танца пад прэтэнцыёзнай назвай “Маме нравится”. У гістарычных хроніках і дакументах, якія датычаць гісторыі Астраўца і наваколляў, ніколі не згадвалася ні пра якіх казакаў і тым больш іх культуру на гэтай зямлі.
Відавочна, што гэтыя казакі сталі тут культывавацца разам з прыездам расейскіх “мирных атомщиков”. А мясцовыя чыноўнікі гатовыя на ўсё, абы дагадзіць чужынцам. Што гэта быў за калектыў казакаў – так ніхто і не паведаміў. За іх шоў назірала няшмат народу, хіба пераважна мясцовая наменклатура.


