Сяргея Луфярэнку ў ліку іншых 8 чалавек праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнем.

Гарадзенца Сяргея Луфярэнку судзілі ажно па 5 (!) артыкулах Крымінальнага кодэксу. Карны працэс ішоў у судзе Ленінскага раёну з 2 чэрвеня 2022 году, яго вёў ведамы многім гарадзенцам суддзя Руслан Гурын. У выніку ён засудзіў Луфярэнку да трох гадоў пазбаўлення волі.

А затрымалі Сяргея Луфярэнку яшчэ ў сакавіку 2022 году.

У сацыяльных сетках Луфярэнка размяшчаў «экстрэмісцкія» матэрыялы, нібыта абражаў Лукашэнку і службовых асоб, зарэгістраваўся ў плане «Перамога». Судзілі яго па наступных артыкулах:

367 ч. 2 – Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;
370 – Здзек над дзяржаўнымі сімваламі;
367 ч. 1 – Паклёп у дычыненні да Лукашэнкі;
368 ч. 1 – Знявага Лукашэнкі;
369 – Знявага прадстаўніка ўлады.

Сяргей Луфярэнка ведамы ў Гародні яшчэ з 1990-ых гадоў як удзельнік дэмакратычнага руху. Да затрымання ён працаваў электраманцёрам.

Напісаць Сяргею Луфярэнку: ПК №3, 211300, п. Віцьба, Віцебская вобласць, Віцебскі раён