Начальнік Карэліцкага РАУС Аляксей Гаўраш, polymia.by

У судзе Карэліцкага раёна 13 чэрвеня засудзілі Вікторыю Качан паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу. Суддзя Ірына Каско прызначыла Вікторыі тры гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

Жанчына была затрыманая першага сакавіка 2023 году. З чацвёртага сакавіка і да вынясення прысуду знаходзілася пад хатнім арыштам. Яе звінавацілі ў тым, што Вікторыя з 2020 па 2022 год пакідала абразлівыя і паклёпніцкія каментары ў тэлеграм-чаце “Карэлічы 97%”. Жанчына нібыта абразіла начальніка Карэліцкага РАУС Аляксея Гаўраша і звінаваціла Лукашэнку ў забойстве людзей.

З Вікторыі спагналі на карысць Аляксея Гаўраша 1000 рублёў “маральнай шкоды”.

Вікторыя Качан з 2014 па ліпень 2022 году пражывала ў Расеі. Працавала ў прыватным гандлёвым прадпрыемстве. Мае на ўтрыманні дваіх непаўнагадовых дзяцей.

Вясна