Сумна вестка прыйшла з Ліды. Памёр грамадскі актывіст і фатограф Міхась Бурачэўскі.

Міхась Бурачэўскі нарадзіўся 2 сакавіка 1959 году. Вядомы як актыўны сябра Таварыства Беларускай Мовы. Цягам многіх гадоў быў нязменным старшынём рэвізійнай камісіі Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ імя Францыска Скарыны. Нягледзячы на інваліднасць, быў заўсёды актыўны ў грамадскіх справах. Быў шчырым беларускім адраджэнцам.

Пахавалі Міхася Бурачэўскага 4-га ліпеня на лідскіх могілках Зосіна-2.

Светлая памяць…