“Гродзенская праўда” расказала пра тое, што ў вобласці стартаваў конкурс дзіцячага крэйдавага малюнку «Белая Русь глазами детей». Ідэя маляваць дзецям на асфальце – звычайная і нічога кепскага ў ёй няма. Аднак гарадзенскія “белорусцы” ніяк не могуць абысціся без адміністрацыйнага рэсурсу. На гэты раз да справы быў прыцягнуты галоўны доктар Гарадзенскага абласнога дзіцячага клінічнага шпіталю Аляксандр Козіч, які начапіў сімволіку “Белой Руси” і падкрэсліў, што “мы охотно подключились. Ведь акция посвящена детям, их патриотическому воспитанию“.

Галоўны рэй у конкурсе вядзе Светлана Варяница, заместитель председателя Гродненской областной организации РОО «Белая Русь», вядомая праўладная актывістка.

Ускосны, але вельмі яскравы момант – фотаздымкі малюнкаў на конкурс трэба адпраўляць на электронную пошту абласной арганізацыі РОО «Белая Русь», якая мае расейскі (!) ідэнтыфікатарgr.belayarus@mail.ru