
У судзе Ленінскага раёну Гародні 27 чэрвеня засудзілі Дзяніса Салагуба паводле часткі 1 артыкулу 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Козел прызначыла Дзянісу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў) і кампенсацыю “маральнай шкоды пацярпелым” 4500 рублёў.
Дзяніса звінавацілі ў тым, што ён пакідаў абразлівыя і пратэсныя каментары ў Telegram у 2020 годзе.
Вясна
