
Польшча ўзмацніла ваенную групоўку на мяжы з Беларуссю. На ўсход краіны адпраўлена тысяча вайскоўцаў і 200 адзінак тэхнікі. Пра гэта паведамляе ў Twitter генеральнае камандаванне польскага войска.
Адзначаецца, што навучальная прысутнасць часткі войскаў пяхоты з’яўляецца „дэманстрацыяй волі і здольнасці неадкладна рэагаваць на спробы дэстабілізаваць сітуацыю на мяжы”. Польскія вайскоўцы таксама папярэдзілі кіроўцаў, што 8 ліпеня будзе ўзмоцнены рух вайсковых калон на ўсходзе краіны.
На мінулым тыдні Польшча скіравала 500 паліцыянтаў з прэвентыўных падраздзяленняў і падраздзяленняў контртэрарызму на мяжу з Беларуссю, патлумачыўшы гэта „напружанай сітуацыяй”.
Беларускае Радыё Рацыя
