Пункт пропуску „Меднікі” (Мядзінінкай) на мяжы з Беларуссю зачыніўся з-за спрэчкі пра мігранта.

Разгарэлася спрэчка наконт мігранта які сядзеў на нейтралцы, летувісы папрасілі вярнуць яго назад у РБ, нашы не прынялі, ну і летувісы закрыліся”, — пішуць у тэлеграм-чаце, прысвечаным мяжы Беларусі з Еўразвязам.

Выявілася, што грамадзянін Пакістану ехаў на аўтобусе Менск — Вільня і паказаў падробленыя румынскія дакументы.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сёння паведаміў, што ў 13:00 летувіскі бок у аднабаковым парадку спыніў афармленне асоб і транспартных сродкаў у пункце пропуску „Мядзінінкай” (насупраць пункта пропуску „Каменны Лог”).