
Стала вядома, што ўваход на папулярны фэст будзе задарма. Хто стане хэдлайнерамі гарадскога свята – пакуль арганізатары не паведамляюць. Застаецца спадзявацца, што гэта будуць не расейскія выканаўцы кшталту Газманова ці Майданова. Вядома, што будзе ажно тры сцэны, на якіх выступяць музыкі розных кірункаў. Рыхтуюцца таксама розныя дзіцячыя пляцоўкі для забаваў.

Фэст LIDBEER пачнецца 2 верасня ў 11.00 і прадоўжыцца да другой гадзіны ночы 3 верасня. Горад ужо рыхтуюць да фэсту. Вуліца Замкавая закрытая на рамонт. На ўсім яе працягу мяркуецца замяніць асфальт. Будуць абноўленыя бардзюры, а верхні слой асфальтавага покрыва замяняць на брусчатку. Працы прадоўжацца амаль да канца жніўня. Гарадскі аўтобус маршруту №3 пры тым будзе курсаваць, аб’язджаючы вуліцу Замкавую па праспекце Перамогі.
