фота Алены Паўлоўскай/ radzima.org

Аб’ява аб продажы будынку пажарнай станцыі, што ў самым цэнтры Дзятлава, з’явілася на сайце «БУТБ-Имущество». Раней, да пажарнага дэпо, у гэтым гістарычным будынку была сінагога канца 19-га стагоддзя.

Пачатковы кошт будынку складае 60,3 тысячы рублёў. Аўкцыён прызначаны на 10 жніўня.

Цяперашні двухпавярховы будынак, які прадаецца, свой выгляд займеў у 1930-ыя гады. Мае плошчу 217 квадратных метраў і гаражы. Паводле ўмоваў продажу новы ўласнік можа выкарыстаць будынак пад прадпрыемства, ці як склад і краму.