Напомнім, што ў Смаргоні 7 ліпеня пасля 7 сутак арышту выйшаў на волю Рамуальд Улан, заснавальнік ліквідаванай раней “Новай газеты Смаргоні”.

Засуджаны ён быў па частцы другой артыкула19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пакуль пастанова суда ад 03.07.2023 не ўступіла ў сілу. Таму можна сказаць, што па меркаванні суду Раман “у невысветлены час 2020 году падпісаўся на “Інстаграм-профіль” – “kniaz_vitaut“, які па рашэнні суду Бярэзінскага раёна ад 27.01.2023 уключаны ў рэспубліканскі пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў, і захоўваў з мэтай распаўсюду інфармацыйную прадукцыю”.

Рамуальд Улан факт падпіскі не аспрэчвае, але лічыць загадкай, на падставе чаго суд прыйшоў да высновы пра яго намер распаўсюджваць інфармацыю з забароненага рэсурсу. А таму падаў скаргу ў Гарадзенскі абласны суд.