Як стала вядома, на мінулым тыдні суд Ленінскага раёну Гародні абвесціў прысуд заснавальніку этнакрамы „Цудоўня” Андрэю Несцяровічу. Вынік суда дакладна невядомы. Несцяровічу прысудзілі або год “хатняй хіміі”, або пакаранне з адтэрміноўкай.

Напомнім, што гарадзенскага музыку і прадпрымальніка Несцяровіча затрымалі 14 красавіка, а 17 красавіка прысудзілі 10 сутак арышту нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП). Потым яму дадалі яшчэ 3 сутак арышту. А пасля была інфармацыя пра крымінальную справу. Сам Андрэй Несцяровіч ніякай інфармацыі не даваў журналістам.

Грамадскі актывіст заснаваў этнакраму «Цудоўня» у 2015 годзе. Пасля “выбараў” 2020 году на краму ішоў ціск, Несцяровіча неаднаразова штрафавалі і ўрэшце пазбавілі памяшкання.