
«Сёння ноччу у рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр Алесь Пушкін», — паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Яніна.
Мастака спачатку затрымалі 30 сакавіка 2021 года па справе аб рэабілітацыі нацызму: на выставе ў Гародні быў партрэт антысавецкага дзеяча Аўгена Жыхара. Прычым на момант завядзення справы мастак быў у Кіеве, але вярнуўся ў Беларусь. Яго затрымалм ў Жылічах, дзе ён працаваў на рэстараўцыі палаца.
Яго звінавацілі паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў) і ч. 3 арт. 130 КК (рэабілітацыя нацызму).
25 сакавіка 2022 года Алесь Пушкін у час судовага працэсу парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар. 30 сакавіка 2022 года Пушкіна засудзілі да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі №22 у жніўні пакарала Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ.
А вясной гэтага года яго перавялі ў Гарадзенскую турму.
Алесю Пушкіну было толькі 57 гадоў. Што менавіта здарылася ў турме – невядома…
Інфармацыю пра смерць мастака «Медыязоне» пацвердзілі ў гарадзенскай турме №1, дзе ўтрымліваўся палітычны зьняволены. Праз тэлефон у турме параілі «звярнуцца ў Шпіталь хуткай дапамогі». Па нумары прыёмнага галоўнага доктара карэспандэнту выдання адмовіліся назваць месца смерці Пушкіна.
