У Беластоку прайшла акцыя памяці закатаванага ў нялюдскіх турэмных засценках беларускага мастака Алеся Пушкіна. Пасля яго гібелі ў Гародні каля 70 чалавек па закліку беларускай дыяспары сабраліся ўвечары 11 ліпеня ля беластоцкага консульства Рэспублікі Беларусь. Были выступы і хвіліна маўчання, запальванне лампадак і ўскладанне кветак да партрэта загінуўшага ў няволі палітвязня.