Як стаала вядома з раскладу судоў 13 ліпеня ў Ваўкавыску пачынаецца чарговы карны палітычны працэс. Паводле крымінальнай справы судзяць Аляксандра Яўсюціна. Яго вінавацяць паводле артыкулу 370 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – Здзек з дзяржаўных сімвалаў. Што канкрэтна зрабіў Яўсюцін – невядома.

Вядзе працэс, які пачнецца 13 ліпеня ў 11.30, суддзя Мікалай Талашка. Гэты “служыцель Феміды” даўно спецыялізуецца на палітычных прысудах. Сёлета ён судзіў па адміністрацыйнай справе Аляксандру Каско, па крымінальных справах – дадаткова палітвязня Сяргея Раманава, таксама паўторна Дзмітрыя Лазара. А ў 2022 годзе Талашка дадаў карнага тэрміну для палітвязня Юрыя Кавалёва.

Мікалай Талашка