Маці палітвязня Дзяніса Івашына Людміла Івашына атрымала ўрэшце афіцыйны адказ з Магілёўскай “папраўчай” калоніі №15 ад яе начальніка Лазарэнкі наконт месца знаходжання журналіста і, як выявілася, пераводу ў Жодзінскую турму.

Жонка палітвязня Вольга Івашына так каментуе сітуацыю: “Мы й раней лічылі гэтае пагаршэньне ўмоваў палону асабістай помстай Лазарэнкі нашаму ваяру за моцны характар і нязломны дух (Зайздрасьць творыць дзіўныя рэчы зь людзьмі). А цяпер гэтае меркаваньне яшчэ больш умацавалася. Рэч у тым, што Лазарэнка ў сваім адказе не спасылаецца ні на якое рашэньне “суда”, а піша толькі пра факт пераводу Дзяніса на строгі турэмны рэжым. Значыцца ніякага “суда” не было ў прыродзе, і гэта выключна свавольства начальніка калёніі №15 Магілева і ягоных памагатых”.