14 ліпеня ў судовым працэсе над грамадскім дзеячам і журналістам Паўлам Мажэйкам і былой адвакаткай Юліяй Юргілевіч, які адбываецца ў будынку гарадзенскага абласнога суду, прайшлі так званыя “спрэчкі бакоў”. Пракурор запрасіў ім ажно 6 гадоў калоніі.

20 ліпеня абвінавачаным дадуць выступіць з апошнім словам.

Юлію і Паўла абвінавачваюць па частцы 2 артыкулу 361-4 Крымінальнага Кодэксу за «іншае спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове».