У сеціве з’явілася інфармацыя пра самагубства намесніка старшыні Мастоўскага райвыканкаму Міхаіла Жука. Жыхары абмяркоўваюць гэтыя звесткі ў мясцовых чатах.

Паводле непацверджаных звестак, чыноўнік застрэліўся яшчэ 12 ліпеня. Як пішуць у чатах мясцовыя жыхары, каля месца суіцыду было шмат міліцыі.

У Мастоўскім РАУСе звесткі пра самазабойства Белсату каментаваць адмовіліся:

«У нас вы пра гэта не даведаецеся. Мы такой інфармацыі не даем».

На пасадзе намесніка старшыні Мастоўскага райвыканкаму Міхаіл Жук адказваў за будаўніцтва, ЖКГ, транспарт і сувязь. Звесткі пра яго ўжо выдалілі з сайту выканкаму.