Стала вядома, што яшчэ 3 ліпеня бягучага году на працы быў затрыманы жыхар Ліды Сяргей Сарока, 1986 году нараджэння. 14 ліпеня 2023 году над ім адбыўся суд па адміністрацыйнай справе.

Прычына затрымання Сарокі рэпосты ў Telegram яшчэ ў 2020 годзе.
Абвінавачванне “традыцыйнае”: артыкул 17.11 (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
У выніку Сяргею Сароку прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.