У Гародні на працоўным месцы затрымалі супрацоўніка транспартнай кампаніі — ён нібыта напісаў 700 каментароў. Прозвішча затрыманага невядомае.

На так званым «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў затрыманы за абразу Лукашэнкі, кіраўніцтва вобласці і супрацоўнікаў МУС. Сілавікі сцвярджаюць, што ім напісана каля 700 каментароў і зараз ён знаходзіцца ў СІЗА.