
Як сцвярджаюць кіберпартызаны, за 5 месяцаў працы лукашэнкаўскай «камісіі па вяртанні» ў РБ свае дакументы даслалі 16 чалавек.
Шасцёра з тых, хто звярнуўся — «мацёрыя крымінальнікі, якія праходзілі па артыкулах, не звязаных з палітыкай», сцвярджаюць кіберпартызаны ў тэлеграм-канале.
З 16 заявак адобрылі толькі дзве — ад маці Рамана Пратасевіча і Філіпа Давыдава, якога паказалі прапагандысты на БТ.
Большая частка заявак, паводле кіберпартызанаў, «не адпавядаюць патрабаванням», бо напісаныя людзьмі, якія не ўдзельнічалі ў пратэстах, не падалі дастаткова звестак або не напісалі, што раскайваюцца.
«Нам нават не давялося ўзломваць базу «камісіі», каб атрымаць гэтыя звесткі. Рэжым як звычайна не сочыць за ўцечкамі, бо яму напляваць на грамадзян і іх асабістую інфармацыю», — дадалі кіберпартызаны.
У траўні генеральны пракурор Андрэй Швед заяўляў, што ў камісію па вяртанні паступіла больш за 70 зваротаў.
https://nashaniva.com/321811
