
Стала вядома, што ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні яшчэ 15 траўня засудзілі Аляксандра Баравіка паводле артыкулу 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Аляксандру адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў (1850 рублёў).
Мужчыну звінавацілі ў тым, што ён, па меркаванні суда, пакінуў абразлівы каментар у Тэлеграме ў бок міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і намесніка начальніка УУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна Менску, начальніка крымінальнай міліцыі Уладзіміра Кубракова.
Да суду мужчына знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам. Пасля абвяшчэння прысуду яго ўзялі пад варту ў зале суда.
Аляксандр Баравік мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця. Працаваў да арышту сталяром-станочнікам.
Вясна
