Падпісчык лідскага тэлеграм-каналу «Голас гордага Гедыміна» распісаў, па якой схеме цяпер робіцца прымусовая падпіска на дзяржаўныя друкаваныя выданні ў дзіцячых садках Ліды.
Цяпер выданняў, на якія прымушаюць падпісвацца супрацоўнікаў лідскіх дзіцячых садоў, тры. Гэта «Настаўніцкая газета» (кошт адной падпіскі 65 рублёў), «СБ-Беларусь сегодня» (47 рублёў) і «Гродненская правда» (36 рублёў). Мясцовая раёнка, на дзіва, у гэты пералік не ўваходзіць.

Грошы збіраюць з усіх, уключаючы фізрукоў і настаўнікаў музыкі, усё дзеля справаздачнасці на паперы. Выхавальніцы мусяць здаць па 15 рублёў, а нянечкі — па 10. Пры гэтым кожны квартал «падпісчыкі» мяняюцца. Так робіцца і для палягчэння нагрузкі, і для дэманстрацыі «пашырэння аўдыторыі».