17 ліпеня 2023 г. судом Наваградскага раёну разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным часткай 2 артыкула 19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да святара Юрыя Жагарына, які яшчэ ў 2021 годзе паставіў лайк і размясціў рэпост інфармацыйнай прадукцыі. Пра гэта паведаміла дзяржаўная раённая газета «Новае жыццё».

Рэпост інфармацыйнай прадукцыі апынуўся з крыніцы, ўключанай у так званы Республиканский список экстремистских материалов.

Вядома, што гэтая адміністрацыйная справа супраць святара была пачатая пасля даносу.

У выніку Юрыя Жагарына аштрафавалі на 15 базавых велічынь і ў дадатак у яго канфіскавалі мабільны тэлефон – “прадмет злачынства”.