
20 ліпеня ў Гарадзенскім абласным судзе павінны абвесціць прысуд палітвязням Паўлу Мажэйку і Юліі Юргілевіч.
14 ліпеня ў судовым працэсе над грамадскім дзеячам і журналістам Паўлам Мажэйкам і былой адвакаткай Юліяй Юргілевіч, які адбываецца ў будынку гарадзенскага абласнога суду, прайшлі так званыя “спрэчкі бакоў”. Пракурор запрасіў ім ажно 6 гадоў калоніі.
20 ліпеня абвінавачаным дадуць выступіць з апошнім словам, пасля чаго, хутчэй усяго ў гэты сама дзень, будзе абвешчаны прысуд. Вядзе працэс сумнавядомы суддзя Максім Філатаў.
Юлію і Паўла абвінавачваюць па частцы 2 артыкулу 361-4 Крымінальнага Кодэксу за «іншае спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове».
