
Жыхара Гародні будуць судзіць за здзек над дзяржаўным сцягам. Крымінальную справу, па якой яму пагражае да трох гадоў зняволення ініцыявала гарадзенская пракуратура.
Паводле версіі следства 24-гадовы гарадзенец у ноч з 24 на 25-га чэрвеня ў п’яным стане праходзіў па вуліцы Ліможа. Убачыўшы на фасадзе будынку інтэрната чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг, ён сарваў яго і кінуў на зямлю. Пазней гэтага гарадзенца затрымалі. Пасля затрымання намеснік пракурора Гародні выдаў пастанову пра змяшчэнне абвінавачанага пад варту. Яму інкрымінавалі артыкул 370 Крымінальнага кодэксу РБ.
