
У Лідзе затрымалі ксяндза Андрэя Зноску, пробашча парафіі Божай Міласэрнасці, паведамляе “Хрысціянская візія”.
Затрыманне адбылося яшчэ 19-га ліпеня, але дагэтуль яго прычыны невядомыя. Таксама невядомае і месцазнаходжанне святара.
Андрэй Зноска — кансультант Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і эксперт у кананічным праве.
На мінулым тыдні ператрус адбыўся ў менскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Здарылася гэта 13-14 ліпеня. Сілавікі нешта шукалі ў плябаніі. Ператрусу папярэднічалі затрыманне і арышт каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізісу Уладзіслава Беладзеда.
