Лукашэнка 21 ліпеня падпісаў указ №222, якім зацверджаны тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і парадак яе прынясення асобамі, якія сталі грамадзянамі Беларусі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Дакументам таксама ўстаноўлены пералік асоб, якія вызваляюцца ад складання прысягі. Адначасна вызначана працэдура ўнясення кіраўніку дзяржавы матэрыялаў аб страце грамадзянства за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь асобамі, якія знаходзяцца за межамі краіны.