
Ва УУС Гарадзенскага аблвыканкаму адбылася калегія па «выніках аператыўна-службовай дзейнасці органаў і падраздзяленняў унутраных спраў вобласці за I паўгоддзе 2023 году, актуальных пытаннях умацавання дысцыпліны і законнасці сярод асабовага складу». Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя медыі.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення па процідзеянні кіберзлачыннасці МУС Рэспублікі Беларусь Андрэй Кавалёў і намеснік начальніка Акадэміі Рэспублікі Беларусь па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Руслан Цясленка.
Міліцыянты вобласці пахваліліся сваімі дасягненнямі, асабліва займальна ў цемры бясконцых рэпрэсій супраць мірных грамадзян і як здзек гучыць такі пасаж: “В настоящее время органы внутренних дел нашей страны находятся на очередном этапе своего развития. Как уже неоднократно говорил Президент Республики Беларусь и Глава нашего ведомства, в основе деятельности милиции должно быть уважительное отношение к людям, способность помочь человеку в сложной жизненной ситуации”.
Кіраўніцтва абласной міліцыі заявіла таксама, што “в результате проведенных профилактических и превентивных мероприятий уменьшилось количество зарегистрированных преступлений, связанных с экстремистскими проявлениями”. Аднак насамрэч на тэрыторыі Гародні і вобласці амаль штодзённа адбываюцца затрыманні людзей менавіта за “экстрэмізм”.
У канцы мерапрыемства генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Разянкоў уручыў дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды супрацоўнікам, якія найбольш вызначыліся, а таксама падзякаваў увесь асабісты склад “за достойную службу”.

