фота з Ягелонскага ўніверсітэту, http://www.polskieradio.pl

У Польшчы паведамілі цяперашнюю колькасць беларускіх студэнтаў ва ўніверсітэтах. Акрамя гэтага, былі названыя самыя папулярныя кірункі навучання сярод беларусаў і іншых замежнікаў.

Паводле новай справаздачы адукацыйнага фонду Perspektywy, у Польшчы цяпер навучаецца 1,21 мільёна студэнтаў, 105 тысяч з якіх — замежнікі.

Сярод замежнікаў ёсць тры самыя вялікія групы: студэнты з Украіны, Беларусі і Турцыі, перадае Polskie Radio.

«Большасць складаюць украінцы — 48 100 чалавек, або 45,6% ад агульнай колькасці замежных студэнтаў. Далей ідуць беларусы — іх цяпер 12 тысяч, або 11,4%. Тройку прызёраў замыкаюць туркі з 3800 студэнтамі (3,6%)», — сказана ў новай справаздачы.

Усяго ж топ-10 па колькасці замежных студэнтаў у Польшчы выглядае цяпер так.

  1. Украіна
  2. Беларусь
  3. Турцыя
  4. Зімбабвэ
  5. Індыя
  6. Азербайджан
  7. Узбекістан
  8. Кітай
  9. Казахстан
  10. Нігерыя

«60% замежных студэнтаў вучацца на польскай мове, 37% — на англійскай, а ўсе астатнія — на розных іншых. Самымі папулярнымі кірункамі ў замежнікаў з’яўляюцца менеджмент, інфарматыка і медыцына», — піша Polskie Radio са спасылкай на справаздачу.
https://nashaniva.com/322270