фота мае ілюстрацыйны характар

У чэрвені „Вясне” стала вядома мінімум пра 560 выпадкаў затрыманняў — прыкладна па 18 чалавек кожны дзень. Суддзямі было прызначана не менш за 184 адміністрацыйныя арышты і 151 штраф.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у чэрвені значна павялічылася колькасць затрыманых пасля вяртання ў Беларусь.

Не менш за 36 чалавек было засуджана за „экстрэмісцкія” падпіскі і рэпосты ў васьмі прымежных гарадах і мястэчках па ўсёй Беларусі: Воранава, Астравец, Ашмяны, Браслаў, Лёзна, Гарадок, Дуброўна, Берасце.

Вясна