Мігранты каля мяжы. Фота 28 мая 2023 года. AP Photo / Agnieszka Sadowska
Інцыдэнт адбыўся 22 ліпеня. Група мігрантаў з боку Беларусі тройчы атакавала польскія памежныя патрулі.

Мігранты закідалі камянямі аўтамабіль польскіх памежнікаў і паранілі жаўнера, як паведамляе Польская памежная служба.

«Камянямі паранены салдат. Пашкоджаная і службовая машына пагранслужбы: на кузаве ўвагнутасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Інцыдэнт адбыўся 22 ліпеня. Група мігрантаў з боку Беларусі тройчы атакавала польскія памежныя патрулі.

Усяго ў гэты дзень 78 замежнікаў спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу. 

Сілавікі РБ ніяк не супрацьдзеілі знаходжанню мігрантаў на прымежнай тэрыторыі. Польскія спецслужбы заяўлялі пра свае падазрэнні, што мігранты ў Беларусь і памежную паласу трапляюць пры спрыянні лукашэнкаўскіх спецслужбаў.
https://nashaniva.com/322335