
Палітвязня Артура Жвірыдоўскага рэгулярна садзяць у ШІЗА
Артур — жыхар Астраўца, засуджаны на 3 гады калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў). Яго збвінавацілі ў тым, што ён уначы ў чэрвені 2021 года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры бел-чырвона-белыя паласы. Акрамя гэтага, зняў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру.
Адміністрацыя бабруйскай калоніі з красавіка часта адпраўляе Артура ў штрафны ізалятар. З 13 чэрвеня палітвязня зноў змясцілі ў ШІЗА на 20 сутак, але пазней працягнулі тэрмін яшчэ на 10 дзён. Лісты яму даходзяць дрэнна нават ад родных. Паведамляецца, што палітвязень у калоніі моцна схуднеў.
Адрас для падтрымкі: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Артур Анатолевіч Жвірыдоўскі
Вясна
