23 ліпеня ў Беластоку прайшла акцыя беларускай дыяспары супраць расейскай акупацыйнай палітыкі. Удзел у ёй узялі каля 60 чалавек. Упершыню на такой акцыі актыўна прысутнічалі прадстаўнікі паспалітага рушэння – маладыя людзі, поўныя імкнення вызваляць акупаваныя Беларусь і захопленую частку Украіны.

У Скверы Вольнай Беларусі акцыя празодзіла пад назвай «РАЗАМ супраць пагрозаў суверэнітэту Беларусі». Удзельнікі выступілі супраць ️прысутнасці расейскіх вайсковых базаў, ПВК „Вагнер”, падраздзяленняў Галоўнай ваеннай пракуратуры і вайсковага следчага аддзелу Следчага камітэта Расеі на тэрыторыі Беларусі.

Лейтматывам выступоўцаў гучала тое, што як ніколі ў гісторыі апошніх 250 гадоў у літвінаў-беларусаў не было шанцаў вызваліцца ад маскоўскай акупацыі як зараз. “Тадэвуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі ня мелі такіх шанцаў на вызваленне” – зазначыў адзін з прадстаўнікоў паспалітага рушэння.