
Жыхары Гародні звяртаюцца да ўладаў з пытаннем, куды падзелася помнік-шыльда паўстанцам 1863 году, якую дэмантавалі з гарадзенскага чыгуначнага вакзалу. У адпаведнай петыцыі да Гарадзенскага гарадскога выканкаму гарадзенцы пытаюцца пра прычыну, паводле якой прыбралі памятны знак і дзе ён цяпер знаходзіцца.
Паколькі ўсе дакументы па памятных дошках і помніках па законе павінны праходзіць праз Міністэрства культуры, падпісанты петыцыі хочуць ведаць, згодна з якім рашэннем адбыўся дэмантаж.
Памятны знак многа гадоў таму выканаў з дубу гарадзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў. Яго ўсталявалі пры чыгуначным вакзале ў 1983 годзе. Цяпер на яго месцы паставілі дошку нейкім невядомым савецкім падпольшчыкам.
Раней прарасейская актывістка Ольга Бондарева, вядомая сваёй антыбеларускасцю, заяўляла, што гэта яна спрычынілася да дэмантажу знаку паўстанцам 1863 году.
