Фэст LIDBEER пачнецца 2 верасня ў 11.00 і прадоўжыцца да другой гадзіны ночы 3 верасня. Горад ужо рыхтуюць да фэсту.
На гэты раз на папулярным лідскім фэсце прагучаць кампазіцыі гуртоў Rammstein, Metallica, Linkin Park, System of a down у выкананні сімфанічнага аркестра Classic Energy.
Чакаецца, што адначасна выступяць больш за 50 музыкантаў на адной сцэне ў суправаджэнні сучаснага светлавога афармлення і магутнага гуку.
Нагадаем, што сёлета для наведвання музычнага фэсту квіток не патрэбны. Уваход на пляцоўку будзе дармовым (за выняткам VIP-зоны, якая будзе азнакаваная адпаведнай шыльдай).

