Кіраўніца ўраду Летувы заявіла аб «адэкватнай» падрыхтоўцы да магчымых пагроз з боку вагнэраўцаў зь Беларусі.

Інгрыда Шыманіце падкрэсьліла, што за сытуацыяй у Беларусі сочаць і абменьваюцца інфармацыяй выведкі Літвы і яе партнэраў.

Прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што пасьля разьмяшчэньня вагнэраўцаў у Беларусі краіна адэкватна рыхтуецца да магчымых пагрозаў.

«Падрыхтоўка і нашых устаноў, і нашай арміі адэкватная той сытуацыі, якую мы назіраем цяпер, і заўсёды былі і будуць усемагчымыя заявы, самыя безадказныя — аб выкарыстаньні ядзернай зброі, аб Сувалкаўскім калідоры, аб нечым яшчэ», — сказала Інгрыд Шыманіце ў інтэрвію тэлеканалу LRT 25 ліпеня.

«Проста варта заўважаць гэтыя рэчы на агульным тле, і, відавочна, мы гэта бачым», — дадала яна.

Кіраўніца літоўскага ўраду падкрэсьліла, што за сытуацыяй у Беларусі сочаць выведкі Літвы і яе партнэраў.

Маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» 24 ліпеня паведаміў, што колькасьць асабовага складу прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» на тэрыторыі Беларусі складае 3450–3650 наймітаў.

Свабода