
26 ліпеня агучаны прысуд журналісту Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч. Па шэсць гадоў калоніі кожнаму, прычым Паўлу – узмоцненага рэжыму. У справе двух палітзняволеных разглядалі два эпізоды за 2022 год. Нібыта Юлія распавяла ў тэлефоннай размове Паўлу пра свае звальненне з адвакатуры і аб прысудзе Алесю Пушкіну. Пракурор сцвярджаў, што Павел размясціў гэтую інфармацыю на старонцы «Белсата», які быў прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем – у нявызначаны час, нявызначаным спосабам, праз нявызначаных асоб.
Максім Філатаў выканаў жорсткі прысуд, грунтуючыся на цалком абсурдных з юрыдычнага гледзішча абвінавачваннях і “доказах”.

