У Гародні з’явіўся новы мастацкі аб’ект. Пра гэта паведамляе “Вечерний Гродно”.

25 ліпеня гарадзенскія ратавальнікі святкавалі 170-годдзе заснавання пажарнай службы. З гэтай нагоды гарадскія пажарнікі супольна з прадпрыемствам «ГроднаАблГаз» зрабілі жыхарам падарунак – арт-аб’ект пад назвай “Лаўка бяспекі”. Ля лаўкі змешчана паменшаная копія існай каланчы – пажарнай вежы, якая стаіць на вуліцы Замкавай.

Знаходзіцца новая міні-каланча непадалёк арыгіналу на ходніку побач з пажарнай часткай.