Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут у ШІЗА — другі ці трэці раз пасля пераводу ў калонію

Пра гэта паведамляе «Народная Воля» са спасылкай на жонку асуджанага журналіста Аксану Пачобут. Паводле яе, да Анджэя не пускаюць адваката, а ў ШІЗА ён утрымліваецца без лекаў.

«Што на сённяшні дзень я ведаю пра мужа? Увогуле, нічога. Акрамя таго, што развіваюцца падзеі па найгоршым сцэнары, калі чалавек проста знікае ў калоніі без якіх-небудзь вестак. Прыбыўшы месяц таму ў калонію Наваполацка, Андрэй паведаміў пра гэта ў лісце. Таксама ён паспеў паведаміць, што адразу ж у карантыне яго абвясцілі злосным парушальнікам і пазбавілі перадачы і спаткання».

Аксана Пачобут кажа, што ад Анджэя няма лістоў з 6 ліпеня.

Падтрымайце палітвязня тэлеграмамі і лістамі: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут