
Гарадзенскага журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына патаемна судзілі ў калоніі.
Гэта вынікае з адказу начальніка магілёўскай “папраўчай” калоніі №15, што прыйшоў маці Дзяніса Людміле Івашынай. Пра суд, які пастанавіў перавесці журналіста з калоніі на строгі турэмны рэжым, не ведалі ні родныя, ні ягоны адвакат. У лісце ад 18 ліпеня за подпісам Лазарэнкі паведамляецца, што над Дзянісам Івашыным адбыўся суд і што рашэнне абвесціў суд Кастрычніцкага раёна Магілёва. Дата суда не ўказаная.
