28 ліпеня на Гарадзеншчыне зноў працаваў судовы канвеер, на якім каралі за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле артыкулу 19.11,частка 2 КаАП.

Працэсы па адміністрацыйных справах ішлі ў дачыненні:

Суд Кастрычніцкага раёну Гародні – Іна Воранава;

Суд Гарадзенскага раёну – Алег Шулешка (суддзя – Майя Маляўка);

Суд Гарадзенскага раёну – Дзмітрый Сідорчык;

Суд Наваградскага раёну – Марына Несцер.

Штотыдзень у Гарадзенскай вобласці затрымліваюць і судзяць за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» каля 30-40 чалавек. Зараз назіраецца тэндэнцыя часцейшага прызначэння штрафаў, чым адміністрацыйнага арышту. Такім чынам дзяржаўная рэпрэсіўная машына «выбівае» з людзей грошы на свае патрэбы.