Гарадзенскі чыноўнік Юрый Аляксей уражвае сваім кар’ерным ростам. 28 ліпеня Лукашэнка прызначыў яго на пасаду генеральнага дырэктара РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”!

Да гэтага Аляксей рупліва працаваў у гарадзенскім камсамоле і розных ідэалагічных аддзелах, апошнім часам узначальваў “Гроднааблкіновідэапракат”, дзе ўзяўся ствараць прапагандысцкія мульцікі. Пра яго біяграфію і кар’еру мы расказвалі раней.

Юрый Аляксей – адзін з сама адданых прыхільнікаў Лукашэнкі і таго “строю”, які зараз пануе ў краіне. У 2020 годзе ён удзельнічаў практычна ва ўсіх гарадзенскіх акцыях “за Бацьку!”, нават сама малаколькасных. Ніхто напэўна ў горадзе над Нёманам не выявіў большай актыўнасці і цвёрдасці трымання “правільнага курсу”.