30 ліпеня палітык, лідар нацыянальна-вызвольнага руху „Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк наведаў Беласток. Спачатку ён даў эксклюзіўнае інтэрв’ю Беларускаму Радыё Рацыя, а потым разам з сваімі паплечнікамі і спадарожнікамі правёў сустрэчу з беларускай дыяспарай. Сустрэча адбылася ў хабе “Новая зямля” і сабрала поўную залу.

Зянон Пазьняк выклаў сваё бачанне палітычнай сітуацыі ў Беларусі і вакол яе, таксама закрануў тэму палітвязняў. Палітык падтрымаў марафон па зборы сродкаў для палітвязняў-палонных прарасейскага рэжыму. А ў адказ на пытаннне магчымасцяў вызвалення палітвязняў, сказаў, што магчымасці, якія былі раней, на жаль, страчаны і цяпер будзе надзвычай цяжка вызваліць людзей з няволі.

Зянон Пазьняк адказаў на шматлікія пытанні, усе ахвотныя маглі таксама набыць яго надрукаваныя працы і мастацкія творы.