
Дадатковы набор у ваенныя навучальныя ўстановы Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем міністра абароны Беларусі.
Як піша ведамства, ахвотныя паступіць у ваенныя адукацыйныя арганізацыі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі павінны ў перыяд з 28 ліпеня да 3 жніўня падаць заяву ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства.
Пасля з 4 да 7 жніўня яны пройдуць канчатковы прафесійны адбор на базе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Дакументы на выбраную спецыяльнасць трэба будзе падаць у прыёмную камісію беларускай Ваеннай акадэміі.
https://nashaniva.com/322825
