Лукашэнка прызначыў трох новых суддзяў Вярхоўнага суду. Сярод гэтай тройкі і прадстаўнік Гарадзенскага абласнога суду, сумна вядомы Максім Філатаў. Менавіта ён засудзіў Вітольда Ашурка, калі працаваў яшчэ суддзём Лідскага раённага суду. А ў Гарадзенскім абласным судзе Філатаў аформіў надзвычай жорсткія карныя прысуды па справе так званай “групы Аўтуховіча”. Апошнім яго “подзвігам” стаўся незаконны прысуд па абсурднай крымінальнай справе Паўла Мажэйкі і Юліі Юргілевіч.

Цяпер Філатаў будзе “вяршыць лёсы” у Вярхоўным судзе. Яго “заслугі” ацэнены адпаведна.