
Белстат апублікаваў новы статыстычны зборнік “Сацыяльнае становішча і ровень жыцця насельніцтва Беларусі”, які выходзіць кожныя два гады.
На пачатак 2023 года насельніцтва Беларусі склала 9 200 617 жыхароў. 22% (1,988 млн) жывуць у вёсцы, астатнія – у гарадах.
Жанчын у Беларусі на 700 тысяч больш, чым мужчын, – 4,95 супраць 4,25 млн. На 1000 мужчын прыпадае 1165 жанчын.
Насельніцтва па рэгіёнах на пачатак 2023 года і розніца з 2021 годам:
Менск – 1,995 млн (мінус 14 тыс.);
Берасцейская вобласць – 1,315 млн (мінус 23 тыс.);
Віцебская вобласць – 1,092 млн (мінус 28 тыс.);
Гомельская вобласць – 1,347 млн (мінус 28 тыс.);
Гарадзенская вобласць – 998,6 тыс. (мінус 19 тыс.);
Менская вобласць – 1,462 млн (мінус 11 тыс.);
Магілёўская вобласць – 989,7 тыс. (мінус 25 тыс.).
Сярэдні ўзрост насельніцтва няўхільна расце і складае ўжо 41,2 гады: 38,4 гады для мужчын і 43,6 для жанчын. У Гарадзенскай вобласці сярэдні век мужчын 38,6 года, жанчын — 44 гады.
За два гады Беларусь страціла 148 тыс. чалавек. У 2023 годзе насельніцтва дзвюх абласцей, Гарадзенскай і Магілёўскай, стала менш за мільён чалавек.
І гэта паводле афіцыйных даных, але выглядае на тое, што рэальная сітуацыя яшчэ горшая.
